Сёння ў Гданьску адбудзецца ўручэнне беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.

Уручэнне прэміі – кульмінацыйны момант літаратурнага года – распачнецца а 19-й гадзіне ў славутым Двары Артуса (Dwór Artusa, Długi Targ 43-44). Узнагарода адзначае найлепшыя дасягненні ў галіне беларускай літаратуры і сёлета будзе ўручацца ўжо дванаццаты раз.

А распачаўся вялікі беларускі літаратурны дзень у Гданьску ў бібліятэцы Гданьская філія прэзентацыяй кнігі “Алесь Бяляцкі”. Прэзентуе яе старшыня ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай.


Беларускае Радыё Рацыя






