15 лістапада 2025 года ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску адбудзецца цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.

Як паведамляе Беларускі ПЭН, гэта галоўнае свята беларускага слова будзе суправаджацца сустрэчамі, дыскусіямі ды іншымі падзеямі, прысвечанымі сучаснай беларускай літаратуры.
Уваход на ўсе падзеі — вольны.





