Прэмію Фестывалю незалежнай беларускай культуры “За падтрымку і развіццё беларускай культуры” ўручылі жыхару Уроцлава, тэатразнаўцу і рэжысёру Кшыштафу Копку.

“Ён шмат робіць дзеля падтрымкі нашага народу”, – распавяла суарганізатарка імпрэзы Таццяна Іваноў:
– Ён з’яўляецца дырэктарам і галоўным рэжысёрам інстытута im. Jerzego Grotowskiego. Ён шмат гадоў працуе над тым, каб распавесці, кім з’яўляюцца беларусы. Чаму нельга іх аб’ядноўваць з рэжымам Лукашэнкі. Ён з’яўляецца рэжысёрам спектакля перфарматыўнага чытання «Беларусь турма».
Таксама Кшыштаф Копка далучыўся да дыскусіі “Пераадольванне стэрэатыпаў. Беларусы, палякі і літоўцы”, якая адбылася ў рамках фэсту.
Цалкам матэрыял:







Беларускае Радыё Рацыя






