BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Узнагароджанне лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця

У гэты вечар мы даведаемся імёны лаўрэатаў сёлетняй прэміі. У падзеі возьмуць удзел прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускай і польскай культурнай супольнасці. Адбудзецца прэм’ера буктрэйлераў да кніг фіналістак і фіналістаў ад беларускай відэавытворчай каманды Numar8Production. Завяршэннем вечара стане выступ спецыяльнага госця – Уладзіміра Пугача, беларускага спевака, вакаліста гурта J:Mors. Цырымонію правядзе Крысціна Дробыш – акторка, дыктарка і выдаўца аўдыякніг.

YouTube player

Арганізатары прэміі Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Арганізатары цырымоніі ўзнагароджання Беларускі ПЭН, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб, Беларускае культурнае таварыства «Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Партнёры цырымоніі ўзнагароджання: выдавецтва аўдыякніг Audiobooks.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.

Суфінансаванне: праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.