Канкрэтна Рафал Стрэнт ва ўступе да яе каталогу «Zapiski” пра літаграфію. Беларуска Маргарыта Дмітрук сёлета адзначае сваё 50-годдзе і 30-годдзе творчай дзейнасці. Зараз яна – прафесар Варшаўскай мастацкай акадэміі. Нараджэнка Бельску Падляшскага скончыла беларускі ліцэй у родным горадзе, у першай палове 1990-ых гадоў навучалася ў Менску, а затым на аддзяленні графікі варшаўскай Акадэміі Прыгожых Мастацтваў.

На сусветнай выставе EXPO-2025 у японскіх гарадах Осака і Кансаі будзе прадстаўлена як першы рэгіён з Польшчы Падляшскае ваяводства.
Сярод шэрагу прадстаўнікоў Падляшскага ваяводства будуць экспанавацца валенкі як мастацкі твор Малгажаты Дмітрук.
Але на EXPO гэта не ёсць яе дэю“ют. У 2015 годзе прадстаўляла Падляшшша ў польскім павілоне ў Мілана (Італія-Ламбардзія).
Ды і наагул для мастачкі, якая цвёрда атаесамлівае сябе з беларушчынай гэта чагровая выстаўка, якіх мела яна больш за 100 (сумесных), і персанальных -інлывідуальных менш за 100, значыць у агульным многа. І не толькі ў вялікіх гарадах і славутых галерэях, але і ў сябе на Падляшшы, у Беластоку, Супраслі ці родным Бельску.
Сёння (02.12) ў праграме «Беласточчына малая бацькаўшчына» менавіта Маргарыта Дмітук будзе госцем. Гэта першая частка абшырнага інтэрв’ю мастачкі, якую запісаў Юрка Ляшчынскі. Пачатак а 20:30 паводле польскага часу. У Беларусі на 2 гадзіны пазней.