BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ужо сёння бенефіс Міры Лукшы!

29-га лістапада Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашае на бенефіс Міры Лукшы “Мая душа гаворыць з вашай”.

Міра Лукша – паэтка, журналістка, перакладчыца, лаўрэатка Літаратурнай прэміі Прэзідэнта горада Беластока імя Віслава Казанецкага “, больш за 50 гадоў займаецца літаратурнай творчасцю, за што нядаўна атрымала ўзнагароду ад Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны. Кажа арганізатар бенефіса, намесніца дырэктара Цэнтра Ілона Карпюк:

– Бенефіс Міры Лукшы гэта безумоўна адказ на факт, што ў мінулым годзе здзейснілася 50 гадоў ёй творчай працы. І перадусім з гэтай нагоды запланавалі такую падзею. Міра выдатная аўтарка, якая напрацавала ўжо 20 кніг рознага кшталту – і паэзіі, і прозы. У асноўным на беларускай мове, але таксама і на польскай. Міра атрымала ўзнагароду Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны ў гэтым годзе, думаю гэта таксама варта адсвяткаваць.

Бенефіс Міры Лукшы пройдзе ў Kawiarnia Muzyczna FAMA, вул. Legionowa 5. Пачатак а 18-й. Уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя