Ва Украіне выходзіць кніга «Сож» — першае з 2021 года выданне ўкраінскага перакладу з беларускай мовы, якое аб’ядноўвае паэтычныя тэксты і фотадакументацыю беларускіх пратэстаў і вайны ва Украіне.

Праект рэалізаваны выдавецтвам «Коло» пры падтрымцы House of Europe. Аўтар зборніка Алесь Плотка адзначае, што для яго Сож — не проста геаграфічны аб’ект, а рака-сімвал, што злучае Беларусь і Украіну:
– Справа ў тым, што назва «Сож» была абраная пры перакладзе кніжкі, гэта фактычна пераклад маёй кніжкі, якая выходзіла ў 2023 годзе, якая называлася «Bloodlands. Беларусь – Украіна». Але Вячаслаў Лявіцкі, украінскі перакладчык, пры перакладзе прапанаваў змяніць, лакалізаваць назву адпаведна моманту, часу, да назвы ракі Сож. Гэта мне блізкая рака, я з Гомеля. А па-другое, гэта мяжа паміж Беларуссю і Украінай. Для мяне гэта сімвал надзеі.
Кніга «Сож» аб’ядноўвае беларускія вершы ў перакладзе на ўкраінскую мову і фотасведчанні пратэстаў-2020 і вайны ва Украіне. Усе сродкі ад продажу кнігі будуць перададзены на падтрымку рэабілітацыйнага цэнтра «Ланка», дзе дапамагаюць беларускім і замежным добраахвотнікам, што атрымалі раненні на фронце.

Перадпродаж кнігі працягваецца да 20 снежня.
Як аплаціць перадпродаж кнігі «Сож»
Па Украіне (дастаўка ўключана)
Зрабіце дабравольны данат 1100 грн (або больш)
на картку рэабілітацыйнага цэнтра «Ланка»:
5330 3752 4169 1688 (Yavorskyi Volodymyr)
У тэксце плацяжу абавязкова пазначце:
«Добраахвотная ахвяра на статутную дзейнасць / Сож / ваш адрас або № НП і кантактны тэлефон».
Для іншых краін (дастаўка ўключана)
Зрабіце пераказ 25 еўра (або больш)
на наступны рахунак:
IBAN: LT73 3250 0833 6008 6996 (Ales Plotka)
BIC/SWIFT: REVOLT21
У тэксце пераказу абавязкова пазначце:
«Сож / ваш адрас і кантактны тэлефон».
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Алеся Плоткі.






