BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ва Украіне за час вайны пацярпела больш за 1200 аб’ектаў культурнай спадчыны

Міністэрства культуры і стратэгічных камунікацый Украіны паведаміла, што ў выніку расейскай агрэсіі з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне пашкоджана 1255 аб’ектаў культурнай спадчыны.

Спаса-Праабражэнскі сабор у Адэсе, фота: Getty Images

«Па інфармацыі, прадстаўленай абласнымі і Кіеўскай гарадской ваеннымі адміністрацыямі, у снежні пашкоджаны 33 помнікі культурнай спадчыны ў Запарожскай, Кіраваградскай, Сумскай, Мікалаеўскай, Харкаўскай абласцях і ў горадзе Кіеве. Агульная колькасць пашкоджаных помнікаў культурнай спадчыны ва Украіне па стане на канец снежня 2024 года складае 1255 аб’ектаў », – гаворыцца ў паведамленні.

Ведамства адзначае, што 1 студзеня ў выніку расейскага нападу былі пашкоджаныя помнікі ў цэнтры Кіева.