Ініцыятыўная група беларускіх навукоўцаў і педагогаў праводзіць навукова-практычную канферэнцыю «Беларуская мова і мовазнаўства: стан, выклікі, практычныя захады». Канферэнцыя пройдзе 28-29 чэрвеня ва Універсітэце ў Беластоку ў супрацы з Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку.
Месца правядзення – Пляц NZS-1. Адкрыццё – заля 94, секцыі – залі 47 і 48

Задача канферэнцыі — маніторынг сітуацыі і патрэбаў беларускага мовазнаўства, выкладання і папулярызацыі беларускай мовы ў сучасных умовах.
Фармат удзелу: змяшаны (афлайн / анлайн). Плануюцца пленарнае пасяджэнне, праца ў секцыях, пленарнае падсумаванне.
Аноўныя тэмы:
- Беларуская мова: актуальная сацыялінгвістычная сітуацыя, прагноз, стратэгія, інструментар моўнай палітыкі
- Беларускае мовазнаўства: актуальны стан, выклікі і пагрозы, праблема захавання пераемнасці, яе прыярытэтныя кірункі
- Нарматыўныя крыніцы беларускае літаратурнае мовы ў актуальных умовах
- Выкладанне беларускае мовы новай беларускай дыяспары і беларускай нацыянальнай меньшасці: праўныя падставы, матывацыя, метадычныя прынцыпы
- Інструменты і методыкі папулярызацыі беларускае мовы сярод дарослых
Арганізатары запрашаюць адмыслоўцаў да ўдзелу ў канферэнцыі ў якасці выступоўцы. Форма рэгістрацыі.
Дэдлайн падачы заяўкі 23.06.24.
У канцы канферэнцыі пройдзе нарада аб стварэнні Інстытуту беларускае мовы — грамадкай структуры навукова-практычнага і адукацыйнага профілю.
Атрымаць дадатковую інфармацыю можна праз электронную пошту: [email protected]
АГУЛЬНЫ ПЛЯН ПРАГРАМЫ КАНФЭРЭНЦЫІ
“БЕЛАРУСКАЯ МОВА І МОВАЗНАЎСТВА: СТАН, ВЫКЛІКІ, ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАХАДЫ“
Дзень 1 (28 ЧЭРВЕНЯ)
9:00-10:00 Рэгістрацыя
Пленарнае пасяджэньне
10:00-10:25 Вітальныя словы арганізатараў, запрошаных гасьцей і прадстаўнікоў пляцоўкі
Пленарныя выступы (даклады да 30 хв., пытаньні і адказы пасьля кожнага да 10 хв.)
10:30-11:50 пленарныя выступы
11.50-12.05 Перапынак на каву
12:05-12:45 працяг пленарных выступаў
12:45-14:00 Перапынак на абед
Праца сэкцый (кожная сэкцыя па 1,5 гадзіны, рэгламент выступу да 10 хвілін з пытаньнямі)
14:00-17:15
1 сэкцыя. Моўная палітыка і сучасныя сацыялінгвістычныя працэсы ў беларускім грамадзтве
2 сэкцыя. Стан беларускага мовазнаўства. Прыярытэтныя кірункі дасьледаваньняў
15.30-15.45 Перапынак на каву
3 сэкцыя. Інстытуцыйна-дыдактычнае забесьпячэньне моўных патрэбаў грамадзтва ў Беларусі
4 сэкцыя. Інстытуцыйна-дыдактычнае забесьпячэньне моўных патрэбаў беларускіх меншасьцяў
і “новай дыяспары”
17.15-17.30 Перапынак на каву
17:30-18:15 Прэзэнтацыя праекту стварэньня грамадзкага аб’яднаньня Інстытут беларускай мовы і
асноўных кірункаў яго дзейнасьці
Дзень 2 (29 ЧЭРВЕНЯ)
Пленарнае пасяджэньне
9:00-10:30 Інфармацыя аб выніках сэкцый, сэрыя пытаньняў і адказаў пасьля выступу мадэратара
кожнай сэкцыі
10.30-10.45 Перапынак на каву
10:45-12:00 Падсумаваньне. Абмен думкамі зацікаўленых у стварэньні Інстытута беларускай мовы.
Падпісаньне дэклярацыі
Арганізатары