
Беларуская артыстка Кацярына Ваданосава правяла ва Уроцлаве лекцыю “Мода эпохі паўстання Кастуся Каліноўскага”. Нашаму радыё яна распавяла, у чым была асаблівасць таго часу:
— Мода эпохі паўстання — гэта не канкрэтны фасон, не канкрэтная рэч, гэта нават не крыналін і не чорная біжутэрыя. Гэта светаўспрыманне, выказванне сваіх перакананняў з дапамогай знешняга выгляду. Мы, у прынцыпе, зараз існуем у гэтых умовах. Для сярэдзіны XIX стагоддзя гэта было новым і незвычайным — так адкрыта паказваць, хто ты гэткі. Для нас гэта руціна, ці не руціна, але кожны апранаецца згодназ тым, што ён хоча паказаць, што ён хоча данесці свету. І ў гэтым плане мы і сёння ў нетрах моды эпохі паўстання.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Таксама перад лекцыяй гасцей чакалі заняткі “Мова Нанова”. Падчас іх усе ахвочыя маглі праверыць уласныя веды беларускай у гульнях і забавах.







Падзея адбылася ў Гістарычным Інстытуце Уроцлаўскага Універсітэту.
Беларускае Радыё Рацыя