Яны ладзіліся 2 дні запар у рамках Фестывалю беларускай незалежнай культуры.

Пра найбольш цікавыя экспанаты распавяла гід і гісторык Таццяна Гайдук.
– Першае гэта гістарычная панарама, бо дзякуючы гістарычнай панараме можна вельмі каротка даведацца пра гісторыю XVIII ст. і пабачыць усе тыя падзеі, якія паўплывалі на Адама Міцкевіча. Другі экспанат на мой погляд – гэта будуць кнігі, рэплікі якія зробленыя ў бібліятэцы. Бо мы прывыклі бачыць кнігі сучасныя, электронныя, але пабачыць тое, што чыталі нашыя продкі ў ст. гэта таксама цікава.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
“Цікава, што сярод удзельнікаў экскурсіі твор Адама Міцкевіча амаль ніхто не чытаў. Аднак я спадзяюся, што нашая падзея натхніць людзей гэта зрабіць”, – дадала Таццяна.













Беларускае Радыё Рацыя






