BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ва Уроцлаве адкрылася выстава Юліі Грыцук

Выстава графікі Юліі Грыцук “Не знікай” адкрылася ва Уроцлаве.

“Гэта файная магчымасць паказаць палякам творчасць таленавітых дзеячаў”, – распавёў прадстаўнік пляцоўкі “Domek Miedziorytnika”, дзе адбываецца падзея, Марэк Станілевіч.

– У Польшчы, у сітуацыі калі за мяжой вайна, калі свет звар’яцеў і мае досыць вайны. Ва Уроцлаве адбываецца фестываль, які пры дапамозе культуры апавядае палякам пра Беларусь. Гэта геніяльная ідэя па двух прычынах. Па-першае, палякі чуюць пра беларускую культуру. Па-другое, чуюць пра высокую беларускую культуру. Па-трэцяе, забываюць пра рэжым і палітычны пераслед. Але прыгадваюць пра тое, што ёсць штосьці такое, як культура.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Ён дадаў, што заўсёды актыўна далучаецца да правядзення Фестывалю незалежнай беларускай культуры.

Беларускае Радыё Рацыя