
Літаратурна-гістарычная сустрэча “Ад Рагвалода да БНР”, марш у гонар Дня Волі ды Канцэрт Алеся Дзянісава. Гэта праграма святкавання Дня Волі прадстаўнікоў беларускай дыяспары ва Уроцлаве, — пра меры бяспекі падчас імпрэзаў распавёў старшыня Рады Аб’яднання Суполка беларусаў Уроцлава (Białoruski Związek Solidarności) Сяржук Дубіна:
— Перадусім плануем так, што каб абавязкова ўсе людзі былі ў масках. Мы будзем іх раздаваць. І таксама заклікаем у нашых сацсетках, каб людзі ведалі, што, на жаль, з боку дзяржавы прэзентаванай Лукашэнкам, ёсць вельмі вялікая небяспека выходзіць і паказваць сябе ў гэты дзень, таму адзіны мінімум, які мы будзем спрабаваць нават вымагаць ад людзей, каб яны мелі на сваіх тварах маскі, і пра гэта паведамляем.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Сяржук Дубіна дадаў, што святкаванне Дня Волі ва Уроцлаве пачалося ўжо ў гэты чацвер, 20 сакавіка і працягнецца да аўторка 25 сакавіка.
Беларускае Радыё Рацыя






