BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уля Паўловіч: Для мяне мінулы год быў лепшым за папярэдні

Год толькі пачаўся, а беларускі рок-гурт Аtesta ужо зладзіў вялікі электрычны канцэрт. Імпрэза адбылася ў варшаўскім клубе Scena Chmielna і ўключала 2 часткі. Акрамя вядомых песень бэнду, музыкі выканалі і святочную кампазіцыю «Дай мне пра Каляды».

Пра тэматычную падзею і вынікі году вакалістка калектыву Уля Паўловіч распавяла нашай карэспандэнтцы Марыне Савіцкай.

— Першае, я трапіла на канцэрт Blue October. Я дагэтуль, калі бачу тыя налепачкі, амаль плачу. Другое, я паступіла на праграму Каліноўскага, гэта супер проста, гэта тое, што мае сапраўды змяніць маё жыццё, і вось зараз мяняю. І трэцяе, напэўна, калі прыехала маці, гэта дадала гэтаму году плюсаў.

Калядны канцэрт гурта Аtesta адбыўся пры поўнай залі.

Беларускае Радыё Рацыя