BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Валянціна Андрэева: Мы паставілі сабе амбітную мэту

Рэпрэзентацыя ў беларускіх ды польскіх кніжных клубах, распрацоўка і продаж настольных гульняў, выданне новых кніг, удзел у канферэнцыях ды кніжных кірмашах. І гэта далёка не ўсе накірункі дзейнасці, якімі зараз займаюцца прадстаўнікі Еўрапейскага беларускага выдавецтва Gutenberg Publisher, якое месціцца ў Кракаве.

Фота: budzma.org

Падрабязней распавядае менеджарка праектаў студыі imago.by, галоўная рэдактарка выдавецтва Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева:

-Перадусім, канешне, мы страшна занятыя падрыхтоўкай кніг. Мы паставілі сабе амбітную мэту – выдаць за гэты год 24 тытулы. Таму мы вельмі інтэнсіўна працуем над гэтым. А другое, у нас вельмі добра развіваецца кніжная супольнасць у Кракаве. і спадзявана добра. У нас ёсць два беларускія кніжныя клубы, ёсць польскі кніжны клуб, які стаў да нас прыходзіць.

Замовіць новыя кнігі ці азнаёміцца з дзейнасцю выдавецтва, а таксама прачытаць апошнія навіны можна праз інтэрнэт-старонку https://gutenbergpublisher.eu.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя.