Новае выданне слоўніка псеўданімаў беларускіх пісьменнікаў, які перавыдадуць ў вольнай Беларусі, значна павялічыцца. Зноў псеўданімы робяцца папулярнымі.
Кажа галоўная рэдактарка беларускага выдавецтва «Gutenberg Publisher», якое працуе ў Кракаве, Валянціна Андрэева:
-Мы выдалі ўжо не адну кнігу пад псеўданімамі. У тым ліку іншы творчы калектыў, не толькі аўтары, а, скажам, рэдактары, перакладчыкі таксама часам выступаюць пад псеўданімамі. Таму трэба сказаць, што беларусы не тое, каб баяцца, але прымаюць неабходныя захады, каб бяспечна працягваць працаваць у сваёй нішы, працягваюць самарэалізоўвацца як творцы і не ставіць сябе пад пагрозу нейкіх рэпрэсій.
Беларускае выдавецтва «Gutenberg Publisher» пачало працаваць у Польшчы летась. Яно ўжо выдала дзясяткі кніг, як беларускіх аўтараў, так і перакладных.
Беларускае Радыё Рацыя