Актыўна выпускаць кнігі на беларускай мове працягвае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher у Кракаве. Суполка таксама арганізоўвае культурныя сустрэчы і прэзентацыі ў Польшчы, а таксама развівае інтэрнэт-краму для дастаўкі беларускай літаратуры па ўсім свеце, — распавяла менеджар праектаў студыі imago.by, галоўны рэдактар Еўрапейскага беларускага выдавецтва Гутэнберг Валянціна Андрэева.

– Мы заканчваем год. Год быў вельмі плённым. Мы зразумелі, што можам выдаваць у тым складзе, якім мы ёсць, каля 2-х кніжак на месяц. І болей пакуль не можам. Адзначылі сабе поле працы прыблізна на наступныя паўгода. Запланавалі, куды будзем ісці і што перадусім выдаваць. І ўбачылі, у чым мы мацнейшыя, а дзе нам трэба яшчэ папрацаваць над сваімі ўменнямі.
Gutenberg Publisher — гэта незалежнае беларускае выдавецтва, якое спецыялізуецца на выданні якасных папяровых і электронных кніг на беларускай мове. Выдавецтва надае асаблівую ўвагу захаванню культурнай спадчыны, выпускае як класіку, так і сучасную літаратуру.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






