Пачатковая школа ў Чыжах, што на Падляшшы, будзе насіць імя беларускага паэта Віктара Шведа. Такое рашэнне адзінагалосна прыняла Рада Гміны Чыжы.

Рашэнне каментуе ўдава і захавальніца спадчыны паэта Валянціна Швед:
Гэта незвычайная справа для Віктара, для яго спадчыны, і для ўсіх нас, беларусаў. Я буду ім дапамагаць у школе ўсім, што толькі магу. Падзялюся інтэлектуальнай вартасцю Віктара, і ўсімі ўспамінамі, якія толькі спатрэбяцца. Я буду супрацоўнічаць. Я вельмі-вельмі ўдзячная Радзе гміны, і ўсім інтэлектуалам, у тым ліку вам, якія прычыніліся да гэтае ідэі.
Цалкам матэрыял:
Віктар Швед быў выбітным паэтам і пакінуў вялікую спадчыну ў беларускай літаратуры, быў сябрам Саюза польскіх літаратараў і Саюза беларускіх пісьменнікаў. А 23-га сакавіка ў Падляшскай оперы і філармоніі адбудзецца прэм’ера спектакля “Віця” да 100-годдзя Віктара Шведа.
Беларускае Радыё Рацыя