BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ванда Марцінш душ Рэйш: Гэты класік літоўскай літаратуры загінуў у 23 гады

Сучасную літоўскую літаратуру апошнія пяць гадоў пачалі актыўна перакладаць на беларускую мову. Аказала, што беларусы практычна не ведаюць літаратуру свайго бліжэйшага суседа.

Ванда Марцінш душ Рэйш

Уключылася ў гэтую справу і беларуская паэтка, якая жыве ў Літве – Ванда Марцінш душ Рэйш. Тры гады яны перакладала класіка літоўскай літаратуры Вітаўтаса Мачэрніса. І вось праца практычна завершана і кніга рыхтуецца да друку:

– Цяпер у працы ў мяне дзве кнігі. Свая кніга паэзіі, пакуль што з ёй не атрымліваецца, таму што на першы план выйшла іншая кніга. Выйшаў пераклад. Я перакладала Вітаўтаса Мачэрніса, гэта самы малады класік літоўскай паэзіі, які загінуў у 23 гады. Я перакладаю яго ўжо гады два-тры. Але апошнюю кропку было цяжка паставіць.

Жыццё Вітаўтаса Мачэрніса перапыніў асколак снарада ў 1944 годзе, яму тады было 23 гады. Імем паэта названы вуліцы ў Шарнэле, Плунге і Вільні. У горадзе Цельшяй, побач з гімназіяй імя «Жамойтэс», дзе вучыўся паэт, у 2018 годзе быў адкрыты помнік.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя