Амаль паўсотні чалавек завітала ў варшаўскі сквот Przyhodnia, дзе адбыўся фэст памяці менскага музыкі і анархіста Віктара «Мао».

Гралі Аляксандр Дзянісаў, Улад «Дзядзенька» Бернат і Аляксандр Памідораў.
Пра тое, кім быў Віктар «Мао» кажа Аляксандр Памідораў:
– Напрыклад нехта не ведаў «Мао» асабіста. Так як я, нашая менская тусоўка, ці немцы і палякі напрыклад. Для некага «Мао» гэта проста постаць і фігура панк і анархічнага руху ў Беларусі, нічым не малейшая за тую жа грунтоўную панкаўскую гарадзенскую сцэну.
Па словах Аляксандра Памідорава «Мао» ніколі не быў «зоркаю»
– «Мао» вельмі ненавідзеў, калі з яго прабавалі зраіць нейкую зорку. Ён ніколі не выходзіў на першы план. Тое што ён мог рабіць ён рабіў, вучыў, і там ужо дараблялі. Ён ніколі не быў зоркай. Але ён мог быць зоркай. Але з ягонай ідэялогіяй, з ягоных прынцыпаў шчырых, абсалютна анархічных, анархія таксама адмаўляе і ўзорнасць.
На канцэрце таксама можна было набыць цішоткі і значкі з выявай адзінага альбому гурта Hate to State, дзе калісьці спяваў Віктар «Мао».



Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя






