Мастак з Гайнаўкі Марк Сапёлка з захапленнем апявае фарбамі Белавежскую пушчу. Ён штогод бярэ удзел у мясцовых пленэрах і сам іх арганізоўвае. І бадай штомесяц удзельнічае ў выставах – як калектыўных, так і персанальных.

У мінулыя выходныя ў Белавежскім цэнтры культуры праходзіла яго выстава.
– Супрацоўнічаю з Белавежскім цэнтрам культуры ўжо 3-4 гады. У Белавежы – добра разбудаваная турыстычная база. Тут ёсць два вялікія гатэлі. Турысты прыязджаюць з усё Польшчы і з замежжа. Мае персанальныя выставы выклікалі тут цікавасць. Варта мець карціну з краявідам пушчы, ці з архітэктурнымі помнікамі, які ёсць у Белавежы, бо карціна – гэта каштоўная рэч і памяць.
Марк Сапёлка нарадзіўся ў Нараўцы. Маляваннем захапіўся ў дзяцінстве. Аднак бацькі параілі выбраць больш перспектыўную, на іх думку, прафесію. І толькі ў сталым узросце Марк вярнуўся да свайго захаплення і зрабіў яго сэнсам свайго жыцця.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя