“Мова ад Васіля”, “Чытанка-Буслянка”, “Тутэйшыя словы” — гэта праекты, над якімі апошнім часам працаваў блогер Васіль Ядчанка. Ягоны кантэнт накіраваны на захаванне і развіццё беларускай ідэнтычнасці ва ўмовах эміграцыі і палітычных зменаў, — распавёў сам аўтар:
– Зараз у мяне скончылася некалькі праектаў, гэта «Тутэйшыя словы» і яшчэ такі міні-праект «Чытанка-Буслянка» для дзетак. І я ўжо планую новыя праекты. У мяне ёсць адзін такі скразны, я яго працягваю і напрацаваў ужо шмат матэрыялу – гэта «Беларускія афірмацыі».

Васіль Ядчанка — вядомы беларускі блогер, журналіст і выкладчык, які актыўна прасоўвае беларускую мову і культуру ў лічбавай прасторы. Яго асноўная дзейнасць сканцэнтравана на стварэнні адукацыйнага і забаўляльнага кантэнту, які накіраваны на папулярызацыю нацыянальнай ідэнтычнасці. Мэтавая аўдыторыя — беларусы, як тыя, што пражываюць у краіне, так і шматлікая дыяспара за мяжой.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Васіля Ядчанкі.






