Беларускія рэканструктары з клубу гістарычнай рэканструкцыі “Invictus 1863” упершыню прынялі ўдзел у вялікім рэканструктарскім фэсце, які меў назву 7 Capstrzyk Powstańczy Ujny 2024.

Гэта быў самы вялікі польскі фэст, які прысвечаны паўстанню 1863 году.
Пра ўдзел у гэтым фэсте распавядае кіраўнік беларускага клубу Васіль Калач:
-Туды з’ехаліся амаль усе клубы, якія займаюцца рэканструкцыяй паўстання 1863 года. Нас туды запрасілі. Мы нават не спрабавалі прабіцца туды самі. Мы нават не ведалі, што гэта адбываецца ў той момант. Спачатку нам напісаў арганізатар пан Рамуальд Садоўскі. Гэта ўжо традыцыйная падзея, якая падводзіць вынікі рэканструкцыйнага году.

Па словах рэканструктара, у Польшчы вельмі шануюць такія ініцыятывы:
-Тое, што беларусы займаюцца з палякамі адной тэмай, адной агульнай гісторыяй, бо гэта наша агульная гісторыя. Трэба адзначыць, што польскія рэканструктары менавіта паўстання 1863 года адносяцца да гэтага паважна і з навуковай кропкі гледжання.
Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя






