BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Васіль Сегень: Сёлета будзем адзначаць 70-годдзе БГКТ

У Беластоку падчас урачыстасцяў з нагоды 20-й гадавіны Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове былі ўручаны ганаровыя адзнакі Падляшскага ваяводства асобам, якія маюць асаблівыя заслугі ў падтрымцы нацыянальных і этнічных супольнасцяў.

Васіль Сегень
Васіль Сегень

Сярод уганараваных быў і старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства (БГКТ) Васіль Сегень:

– Адзначэнне БГКТ – не выпадковае. Гэта самая старэйшая беларуская арганізацыя ў польскай краіне, якая дзейнічае амаль ужо 70 гадоў. У гэтым годзе будзем адзначаць менавіта такі юбілей. Тое, што напрацягу гэтых дзесяцігоддзяў наша арганізацыя зрабіла – гэта, канешне, вялікі ўнёсак у развіццё нашай беларускай культуры ў Польшчы, культуры нашага рэгіёну, а нават можна і за межы Польшчы выйсці на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Акрамя Васіля Сегеня, ганаровыя гравертоны за дзейнасць на карысць нацыянальных меншасцяў атрымалі таксама беларускія культурныя дзеячы: Яўген Вапа, Андрэй Сцепанюк, Анатоль Вап, Алег Латышонак, Мікалай Бушко, Яўген Чыквін, Славамір Іванюк і Эльжбета Фіёнік.

Беларускае Радыё Рацыя