У аўторак, 16 красавіка, у Гданьску ладзяць вечар беларускай дуды.
Дата: 16 красавіка. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: PASZCZA LWA, ul. Kwietna, 39, Гданьск.
Раскажуць і пакажуць цікавосткі пра самы галоўны беларускі музычны інструмент — дуду.
У праграме дудовая музыка, байкі аб гісторыі дуды як нацыянальным беларускім інструменце, а ў залежнасці ад публікі, можа, нават і танцы!
Адмысловы і рэдкі ў гэтых краях госць — Дзяніс Сухі, адзін з найлепшых беларускіх дудароў і майстроў па вырабе дудаў.
Імпрэзу вядзе Яўген Барышнікаў, даследчык дударскай традыцыі, дудар і бубнач, адзін з арганізатараў беларускіх танцавальных вечарын у Трыгарадзе.
Уваход — 30 злотых (з іх 10 для выкарыстання ў бары).
Арганізатары