BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вечар жаночых чытанняў у Варшаве

У Варшаве адбыўся Вечар жаночых чытанняў. Беларускія паэткі, пісьменніцы, драматургіні і аматаркі літаратуры агучвалі тэксты, напісаныя жанчынамі на розных мовах.

Распавядае суарганізатарка падзеі, беларуская пісьменніца, квір-фем-актывістка Тоні Лашдэн:

– Прагучала і ўкраінская паэзія ў беларускім перакладзе, і проста ўкраінская паэзія. Прагучалі тэксты на ангельскай, якія пішуць беларускія літаратаркі. Мне падаецца, гэта тое, як зараз працуе беларускае літаратурнае поле. Наша дыяспара вельмі багатая. Гэта людзі, якія толькі нядаўна эмігравалі, і гэта тыя, хто даўно ўжо жыве ў іншых краінах. І мне падаецца, што вось гэтая моўная разнастайнасць вельмі характэрная для беларускай дыяспары. То бок, канешне, мы выкарыстоўвае беларускую мову як такую франтальную мову ўсяго, што мы робім. Але, мне падаецца, вельмі важным даваць прастору для розных досведаў.

Падзея адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі пры поўнай залі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя