BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вечарына “Крашчэнне – Калядам прашчэнне!” у Гомелі

У суботу, 17 студзеня, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі ладзіць вечарыну “Крашчэнне – Калядам прашчэнне!”

Фота: facebook.com/vetkamuseum

У калядны час, а асабліва на святыя вечары, калі нельга было працаваць, ладзіліся гульні, забавы, танцы, варажба. Верылі, што якраз у гэты час можна звяртацца да душы памерлых продкаў, каб тыя дапамаглі даведацца пра патаемнае, у тым ліку будучыню. І Вадохрышча – апошняе свята каляднага часу, перад якім таксама любілі паваражыць.

Падчас вечарыны ўдзельнікі свята будуць варажыць, як гэта рабілі на Гомельшчыне, спяваць, таньчыць і смачна частавацца. Абавязкова будуць размовы пра куццю, і магчымасць пакаштаваць яе.

Каб увесь год быў шчаслівы, стол збіраецца ў складчыну. Колькасць месцаў абмежаваная. Загадзя неабходна забраніраваць месца. Запіс толькі праз асабістыя паведамленні.

Кошт удзелу — 10 BYN (для дзяцей да 6 год бясплатна).

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)