BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вечарына Святланы Куль-Сяльверставай у Беластоку

20 верасня ў беластоцкім хабе “Новая Зямля” адбудзецца вечарына з нагоды 65-годддзя прафесара і паэткі Святланы Куль-Сяльверставай.

У праграме:
– прагучаць яе паэтычныя творы;
– будзе прэзентавана работа Беластоцкага Філіяла Вышэйшай Школы кадраў менеджмента “Беларуская Акадэмія” і магчымасці, якія яна дае беларусам для атрымання еўрапейскай вышэйшай адукацыі.

Дата: 20 верасня. Час: 18.00.
Месца: Хаб Новая Зямля (ul.Wyszynskiego 6A).

Святлана Куль-Сяльверстава — беларускі гісторык, літаратар, паэтка, доктар гістарычных навук (2000), прафесар (1999).

З 1999 года прафесар кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ, з 2013 года прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ. З 1999 года загадвала навукова-даследчай лабараторыяй праблем рэгіянальнай культуры.

У 2000 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Культура Новага часу на беларускіх землях у другой палове XVIII — першай чвэрці XIX ст.»

У 2014 года працуе прафесарам на кафедры турызму і рэкрэацыі Беластоцкага політэхнічнага ўніверсітэта.

З 2021 ініцыятар стварэння і адзін з арганізатараў Беларускай акадэміі ў Польшчы.

Як паэтка аўтарка двух кніг паэзіі.

Арганізатары