Вечарына ў гонар Святога Патрыка прайшла ў Вільні 13 сакавіка ў прасторы Paviljonas. На ёй выступілі беларускія, літоўскія, украінскія, польскія гурты і выканаўцы: Alex Burn, Ойра, Sommar Noir, Captain Hmiel, Гоман-бэнд, Cadion, Кашлаты Вох, Всё_CRAZY. А таксама чыталі свае вершы грамадскія актывісты Алесь Круткін і Ілля Міронаў.

Адкрыў імпрэзу Лепрыкон – персанаж ірландскага фальклору ў асобе Аляксея Стукіна, дырэктара тэатра жывых скульптур Statue GDS & VS:
-У нас тэатр жывых скульптур. Мы вельмі вывучаем нашых персанажаў, якіх мы робім. І мы над Патрыкам працавалі вельмі шмат часу, там эксперыменты былі розныя. У мінулым годзе на Дзень Святога Патрыка ля Ужупіса мы зрабілі перформанс. І потым ён стаў адным з сімвалаў ірландскай свабоднай Вільні і свабодных грамадзян, якія жывуць у Вільні. І Патрык якраз гэта сімвал свабоды і незалежнасці.
Паводле аднаго з арганізатараў вечарыны Аляксандра, які грае ў гуртах Всё_CRAZY і Гоман-бэнд, свята Святога Патрыка яны пачалі адзначаць крыху раней і зладзяць міні-тур:
-Гэтым разам так выпала, што 17 сакавіка – гэта панядзелак, таму мы вырашылі пачаць трохі раней. І ўвогуле гэта такі міні-тур. У нас будзе тры імпрэзы: Вільня, Варшава і Беласток. Адпаведна, 13, 14 і 15 сакавіка. З гуртом Всё_CRAZY граем нашу традыцыйную праграму.
Нагадаем, Дзень Святога Патрыка — культурнае і рэлігійнае свята, якое адзначаецца 17 сакавіка. Названае яно ў гонар Святога Патрыка, які жыў у пятым стагоддзі і лічыцца заступнікам Ірландыі. Звычайна ў гэты дзень праводзяцца парады, фестывалі, іх удзельнікі носяць зялёную вопратку.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:















Беларускае Радыё Рацыя