BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вернісаж “Вышыўка і карункі” у Міхалове

У Майстэрні Фатаграфіі, гуку і фатаграфіі “Незабудка” у Міхалове ў суботу 11-га лютага адбыўся вернісаж выставы “Вышыўка і карункі”. На якой прэзентаваліся парцы мясцовых народных майстрых. Сустрэча стала нагодай даведацца пра абрадавы ручнік і яго ролю ў традыцыі беларусаў Падляшша.

Госцем сустрэчы была Аліна  Дэмбоўска-Янкевіч з Гістарычнага музею ў Беластоку. Этнограф распавяла пра абрадавы ручнік беларусаў Падляшша, а таксама пра захады ўнясення яго ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Польшчы, а затым у спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

– Мноства людзей выкідае гэтыя ручнікі, не дбае пра іх. А яны маюць сваю своеасаблівую моц. Яны ёсць вельмі важныя для нашай грамадскасці, для асяроддзя. Перш за ўсё для праваслаўных. Гэта таксама паказвае звычаі, абрады, але таксама і памяць пра людзей, якія калісьці тут жылі. Пра людзей якія ўжо адышлі. Пра гэтыя жанчыны, якія ткалі палотны, пасля іх вышывалі. Пра якія часта забываем, не ведаем іх імёнаў. І я палічыла, што для мяне гэта ёсць на толькі важнае, што я павінна проста частку майго прафесійнага жыцця прысвяціць на даследаванне абрадавых ручнікоў. Іх аднаўленне і выратаванне ад забыцця.

На выставе “Вышыўка і Карункі” у Майстэрні Фатаграфіі, гуку і фатаграфіі “Незабудка” у Міхалове сваю працы прадставілі звыш дзясятка мясцовых народных майстрых. Сярод іх прац таксама і абрадавыя ручнікі.

Беларускае Радыё Рацыя