У польскім горадзе Владава, які знаходзіцца побач і з украінскай, і беларускай мяжой, штогод праводзіцца незвычайны літаратурны конкурс. Ён мае на мэце падтрымку і папулярызацыю мовы палешукоў. Згодна з умовай конкурсу, яго ўдзельнікі мусяць у польскім вершы выкарыстаць чатыры паляшуцкія словы.

Кажа адзін з ініцыятараў конкурсу, рэдактар люблінскага часопісу Akcent Вальдэмар Міхальскі:
– Альдон Дзенцел, мясцовы краязнавец, пісьменнік і празаік, неяк прапанаваў: можа мы зробім якісьці конкурс. Але мы не будзем рабіць такі конкурс, каб напісалі вершы цалкам на палескай мове. Ну, давайце хаця б падборку з некалькіх слоў, каб нагадаць людзям, што такая мова існуе, і каб яны праявілі трохі артыстызму, каб уключыць яе ў сучасныя вершы. І ўявіце сабе, што гэта атрымалася.
Вынікі конкурсу падводзяць на Міжнародным літаратурным конкурсе ў Владаве. Сёлета ўзнагароды пераможцам уручаў асабіста бурмістр Владавы Веслаў Мушыньскі.






Беларускае Радыё Рацыя






