У пятніцу, 4 кастрычніка, у Вільні адбудзецца гурманскі сольны выступ імправізатара Віктара Сямашкі.

Дата: 4 кастрычніка. Час: 19:00 (час мясцовы).
Месца: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (пакойчык з піяніна), Vilniaus g. 20, Вільня.
Вас чакаюць:
фартэпіянныя імправізацыі;
аўтарская мелядэкламацыя;
расповеды пра джазавую Вільню 1920–30-х гг.;
раздача кнігі «Аўтар мае рацыю заўжды» (з лонгліста прэміі Арсенневай за 2023 г.)
Уваход — вольныя ахвяраванні.
Арганізатары