BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Віленская сустрэча з Уладзімірам Арловым усё ж адбудзецца, але ў іншым месцы

У тэлеграм-канале «Беларуская афіша» з’явілася паведамленне, што адмененая сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым у Вільні ўсё ж адбудзецца, але ў іншым месцы.

Новае месца правядзення сустрэчы — Замак (Naujoji Riovonių g. 10). Змяніўся таксама і час — 22 сакавіка (пятніца) у 19:00.

Першапачаткова сустрэча павінна была адбыцца ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні, але была адмененая з-за таго, што «частка літоўскай супольнасці занепакоеная тым, што ў Вільню прыязджае «галоўны ідэолаг ліцвінізму». У сувязі з пагрозамі Цэнтр прыйшоў да высновы, што «мы не можам гарантаваць ні бяспекі Арлова, ні нашай», паведамляе nashaniva.com.