BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча папоўніўся калекцыяй Юрыя Попкі

Дзясяткі скрынак асабістай калекцыі і архіва беларускага дзеяча з Нямеччыны Юрыя Попкі перавезеныя ў Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча. 29 сакавіка ў Вільню даставіў іх актывіст суполкі беларусаў Нямеччыны RAZAM e.V. Алесь Маісеенка.  

Як кажа Алесь Маісеенка, Юрый Попка – адзін з самых вядомых дзеячаў беларускай эміграцыі ў Нямеччыне, у горадзе Ляймен ён стварыў прыватны беларускі музей, за якім папрасіў даглядаць горад у абмен на дзве кватэры падараныя гораду, што замацаваў у сваім тэстаменце.

-Яму вельмі дапамог у гэтым Барыс Кіт – вядомы навуковец, які прыязджаў, чытаў лекцыі і калі ён сустракаўся там са сваім сябрам Юрыем Попкам, ён таксама прывозіў розныя рэчы з беларускай эміграцыі ЗША. І так сабралася ўнікальная калекцыя рэчаў са шматлікіх краін. Там былі кнігі з ЗША, Канады, Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, нават з СССР, з Польшчы з Падляшша.

Паводле Алеся Маісеенка, ён перавёз экспанаты музея Юрыя Попкі з Нямеччыны ў Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, бо ён упэўнены, што рэчы там будуць захоўвацца прафесійна і належным чынам. У Нямеччыне, на жаль, падобнага месца не знайшлося.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіву Алеся Маісеенкі і  Алеся Адзінца