BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вільня: Арлоў з лекцыяй пра ролю жанчын у беларускай гісторыі

Гасцёўня Беларускай Рады культуры запрашае на сустрэчу з пісьменнікам Уладзімірам Арловым.

Дата: 11 кастрычніка. Час: 19.00 (час мясцовы).

Месца: Гасцёўня Беларускай Рады культуры (šv. Ignoto 5-104), Вільня.

Падчас лекцыі наведнікі даведаюцца пра асветніцу і мецэнатку Еўфрасінню Полацкую, пра Сафію Полацкую, каралеву Даніі, правы жанчын у Вялікім Княстве Літоўскім, пісьменніцу і тэатральную дзяячку Францішку Уршулю Радзівіл і авантурыстку і мемуарыстку Саламею Пільштынову, Эмілію Плятэр і гераіняў вызвольных паўстанняў 1830-1831 і 1863-1864 гг., міністарку Першага Ураду БНР Палуту Бадунову, жаночыя лёсы ў гады сталінізму.

Пасля лекцыі адбудзецца гістарычная віктарына з прызамі, кніжны кірмаш і аўтограф-сесія пісьменніка.

Арганізатары