“Вільнюс і ваколіцы вачыма беларускіх мастакоў” – выстава карцін беларускіх мастакоў, якія жывуць у Беларусі і па-за яе межамі, адкрыецца ў Вільні. Яе ладзіць Таварыства беларускай культуры ў Літве ў сядзібе-музеі “Маркучай” у гэтую суботу, 11 студзеня а 13.00.
Паводле старшыні Таварыства беларускай культуры ў Літве Аляксандра Адамковіча, гэтая выстава – вынік летняга міжнароднага пленэру, які адбыўся сёлета на Віленшчыне:
– Асноўная задача выставы – прадставіць працы або, можна так сказаць, прадставіць гэты летні пленэр. Будуць выключна мастакі, якія малявалі тады ў летні перыяд. Прыкладна будзе выстаўлена каля 15 прац. Паколькі памеры гэтага памяшкання невялікія, таму вось такая колькасць карцін.
Партнёрам арганізатараў выставы з’яўляецца Культурны цэнтр імя Якуба Коласа ў Вільні. Падчас імпрэзы выступяць з музычнай каляднай праграмай беларуская музычная капэла “Гоман” і беларускі дзіцячы хор “Валошкі”.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя