BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Віталь Карабань пра спектакль “Мазайка”

Пасля эміграцыі беларуска-украінскі рэжысёр Віталь Карабань апынўся ў Варшаве. Рэжысёр пачаў збіраць гісторыі такіх жа як і ён эмігрантаў — тых, хто “абнуліў” сваё жыццё і пачаў усё нанова ў іншай краіне. Спектакль “Мазайка” нарадзіўся з галасоў меншасцяў, якія павінны быць пачуты. Як сабраныя гісторыі ператварыліся ў спектакль і наколькі магчыма займацца творчасцю ў складаныя часы, “Госць Рацыі” распавёў Арыне Ганцэвіч.

РР: Распавядзіце крыху пра сам спекталь.

– Наш спектакль, ён пра эмігрантаў, які перажываюць ужо не першую эміграцыю ў сваім жыцці. Мой персанаж з’ехаў з Украіны, а другі персанаж з’ехаў з Грузіі. Гэта такі дакументальны аспект, у якім мы сабралі шмат гісторый, якія трапляліся з беларусамі. Мы сабралі іх у два такіх персанажы. Я вырашыў зрабіць для гэтага незвычайную “падложку” з тэхна. Тэхна – гэта такая рэвалюцыйная музыка.

Польшча раней была такой больш маналітнай па нацыянальнасці, то бок адны палякі тут жылі. Зараз палякі сутыкаюцца з тым, што ім даводзіцца жыць побач з імігрантамі. Для іх гэта таксама такая маленькая рэвалюцыя, яны паціху прызвычайваюцца да гэтага. Мы распавядаем пра гэтыя “прыціранні”, калі можна так сказаць, як мы адзін на аднаго глядзім.

РР: Вы плануеце паказ спектаклю не толькі ў Беластоку. Якія яшчэ гарады?

– 23-га мы выступаем у Любліне, таксама нас запрасілі ў Кракаў дзесьці напрыканцы красавіка. Яшчэ мы едзем у Вільню. Таксама плануем паехаць у Грузію, паказаць у Батумі і Тбілісі.

РР: Ці адрозніваецца рэакцыя гледачоў у залежнасці ад гораду?

– Адрозненні безумоўна ёсць, бо мы гралі ў Познані і Гданьску. Там рэакцыя адрозніваецца ад варшаўскай. У вялікім горадзе лёгка “зацірацца”. Тут у людзей шмат гэтых гісторый, як яны сутыкаюцца ў маленькім горадзе з палякамі. У іх таксама тыя ж самыя гісторыі на паркоўках, дзесьці ў аўтобусе, у трамваі і г.д.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя