BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Віталь Рыжкоў – госць беластоцкіх курсаў “Мова Нанова”

2 чэрвеня — дзясятыя заняткі чацвёртага сезона «Мова Нанона» ў Беластоку.

Госць курсаў — Віталь Рыжкоў, беларускі паэт і перакладчык, аўтар кнігі «Дзверы, замкнёныя на ключы». Таксама Віталь мае рэп-праект Angst і ўдзельнічае ў гурце Belaroots.

Мы пазнаёмімся глыбей з творчасцю Віталя, пачуем вершы і празаічныя творы, а таксама зможам даведацца нешта новае пра сучасную літаратуру.

Калі: панядзелак, 2 чэрвеня 2025, 18:30.

Звярніце ўвагу, што гэтым разам пачынаем раней, чым звычайна!

Дзе: Беларускі хаб «Новая Зямля», ul.Sw.Rocha 5/32.

Уваход вольны, данаты вітаюцца.

Нагадаем, што «Мова Нанова» — гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку.

Арганізатары