BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Віталь Рыжкоў выступіў на «Бардаўскай восені»

Беларускі паэт, перформер, перакладчык і рэдактар Віталь Рыжкоў выступіў падчас другога дня «Бардаўскай восені» у Бельскім доме культуры.

Віталь Рыжкоў

Яго персанальны стэндап называўся «Гітара. Швэдар і касцёр» і ён падчас свайго выступу чытаў вершы, распавядаў розныя жыццёвыя гісторыі, а напрыканцы – заспяваў хіп-хоп.

Віталь распавядае пра свой выступ ў Бельску:

-Гэта мой дэбют на “Бардаўскай восені”, вельмі цёплая, утульная атмасфера. Адзінае, было такое ўражанне, быў у мяне такі забабон, што я, напэўна, не фармат для гэтага фестывалю. Але, дзякуючы цёплым вачам, якія я бачыў у зале, гэты мой забабон крышачку растаў. Было не так усё кепска.

Ужо сёння, 26 кастрычніка, у Беластоку ў памяшканні фонда «Тутака» Віталь пакажа гледачам паэтычны стэндап “Прэзентацыя” і пасля гэтага выправіцца ў свой еўрапейскі тур.

Беларускае Радыё Рацыя