BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Віталь Рыжкоў выступіў у Беластоку

У Беластоку 2 чэрвеня 2025 году ў межах курсаў «Мова Нанова» адбылася творчая сустрэча з Віталём Рыжковым — вядомым беларускім паэтам і празаікам.

У прасторы Хабу «Новая Зямля» гучалі яго вершы і фрагменты прозы, а таксама прагучалі пытанні ад слухачоў і нефармальная размова пра літаратуру, мову і Беларусь.

Пра сустрэчу кажа сам Віталь Рыжкоў:

– Дзякуй шчыры публіцы, не было хвалявання, але быў крыху па адчуванні сумнеў, ці хочацца ў панядзелак слухаць на гэтых курсах “Мова Нанова” нейкія сучасныя творы. І падаецца, што атрымалася захапіць, завалодаць увагай, зацікавіць і выказацца, выгаварыцца, вычытацца.

Па словах слухачак курсаў, ім вельмі спадабалася беларускае слова з вуснаў спадара Рыжкова:

– Мне вельмі падабаецца, як ён падбірае словы, вобразы і тое, што нейкія кавалачкі з таго, што ён піша, – гэта кавалачкі з жыцця, а не з чагосьці ўмоўнага і фантазійнага.

– Як паэт, як мы пачулі, што ён трохі празаік, і ў рэпе мне таксама вельмі падабаецца, што гэта інтэлектуальная такая творчасць, багатая такімі метафарамі, рознымі адсылкамі. Я збольшага ўсё разумею, таму я ахвотна іх слухаю, лаўлю. Гэта для мяне, мабыць., галоўнае.

Паэт і перакладчык Віталь Рыжкоў падчас сустрэчы ў Беластоку падзяліўся з прысутнымі планамі на будучыню — у бліжэйшы час ён мае намер выдаць новы раман, над якім цяпер працуе. Аўтар адзначыў, што гэта будзе важны этап у яго творчасці і закранае актуальныя тэмы для сучаснага беларускага чытача.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя