BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вялікае каталіцкае свята Божага Цела прайшло ў Варшаве

Вялікае каталіцкае свята Божага Цела прайшло ў Варшаве. Пасля ўрачыстай службы прыгожая працэсія рушыла ад касцёла Збавіцеля да касцёла Святога Аляксандра. У свяце прынялі ўдзел каталікі-беларусы, якія неслі ікону Маці Божай Будслаўскай.

Кажа ўдзельнік урачыстасці Яўген Дудкін:

Фактычна гэта такая маніфестацыя веры, калі вернікі ідуць разам са святарамі, і ў святароў у руках ёсць манстранцыі, дзе змешчанае Цела Хрыста. Гэта хлеб, які пасля цуда, якае адбываецца падчас святой імшы, і ператвараецца ў Цела Хрыста. Такім чынам маніфестат таго, што ёсць вера ў вернікаў, яны паказваюць, што ёсць Езус разам з імі, таксама прыпынкі, на якіх ідзе малітва, чытаюцца чытанні.

Урачыстае святкаванне Божага Цела яшчэ раз нагадвае праўду пра тое, што найпрыгажэйшае і найбольш годнае вызнанне Хрыста – гэта жывое сэрца чалавека, а самая прыгожая працэсія – гэта набліжэнне да Бога.  

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя