BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вялікая імпрэза Hučna fest адбылася ў Варшаве каля Віслы

Цягам дня працавала літаратурная сцэна, пляцоўка сацыяльных актыўнасцяў, арт маркет ды іншае.

Увечары ж выступілі беларускія гурты, сярод якіх – Leibonik, Разбітае Сэрца Пацана і Nochy. Распавядае суарганізатар мерапрыемства Іван Марозька.

– Фэст атрымаўся, бо мы рабілі яго разам, нам шмат хто дапамагаў. Гэта была вялікая супольная праца розных людзей і арганізацый. Шмат партнёраў нам дапамагалі, з кожным годам іх становіцца ўсё больш і больш. Таму ён атрымаўся, бо ён патрэбны.

Нагадаем, арганізатар Hučna fest – ініцыятыва Free Belarus Center.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя