Выдавецтва Grunwald Publishing выпусціла «Беларускую кулінарную кнігу» («The Belarusian Cookbook») Алеся Белага ў перакладзе на ангельскую мову.

Гэта істотна перапрацаванае, пашыранае і абноўленае выданне працы, якая ўпершыню з’явілася па-ангельску ў 2009 годзе, паведамляе bellit.info.
«The Belarusian Cookbook» — гэта грунтоўнае выданне, якое ўключае каля 200 рэцэптаў і больш за 50 здымкаў. Чытачы пазнаёмяцца як са шляхецкімі стравамі, так і з тым, што гатавалася на вясковых кухнях.
У кнізе выяўлены сотні гадоў беларускіх, ашкеназскіх, татарскіх, польскіх і літоўскіх традыцый, якія суседнічалі і ўзбагачалі адна адну.
Усе стравы адаптаваныя для сучаснай кухні 21-га стагоддзя.






