BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вялікая музычная падзея ў Варшаве!

Яркі вынік музычнай рэзідэнцыі Дома Творцаў 2023 года – першы сольны канцэрт гурта Olia Shnip BAND пры ўдзеле Варшаўскага Вольнага Аркестра.

Музычная рэзідэнцыя была вельмі маштабным праектам і сабрала каля 20 цікавых творцаў і як вынік – стварэнне музычнага калектыва з музыкаў знакамітых гуртоў Беларусі – OliA Shnip band. Аўтары праекта – спявачка Воля Шніп і яе муж, былы палітвязень, саўндпрадзюсер і музыка гурта Irdorath Антон Шніп.

Музыка калектыву – гэта шматграннае спалучэнне жанраў і розных стыляў: ад hip-hop, pop, балад, rock, jazz, folk, gospel, classical да мюзікла, оперы, grunge, funk. Пра голас Волі кажуць – беларуская Адэль і Ледзі Гага.

Праграма гэтага канцэрта – гэта ўнікальнае спалучэнне моцнага харызматычнага вакала з рознажанравымі аранжыроўкамі ды лірыкай, натхнёнай «беларускім вопытам» апошніх год. Вас чакаем музычнае шоў з элементамі тэатральнага перформансу.

Уваход вольны, данаты вітаюцца.

– 18 студзеня
– 19:00
– Pulawska 114, Warszawa

Сацыяльныя сеткі праекту:

Інстаграм
Фэйсбук

Паводле прэс-рэлізу