У праваслаўнай царкве сёння Вялікі чацвер. Царква ўспамінае некалькі важных падзей з апошніх дзён зямнога жыцця Хрыста.

У Вялікі чацвер раніцай служыцца літургія святога Васіля Вялікага. Евангелле таго дня змяшчае шырокія фрагменты, якія падрабязна апавядаюць пра містычную вячэру, абмыванне Хрыстом ног апосталам і малітву ў садзе ў Гефсіманіі.
Увечары служыцца ютрань Вялікай Пятніцы. Вернікі, стоячы з запаленымі свечкамі, слухаюць 12 фрагментаў Евангелля, якія распавядаюць пра пакуты і смерць на крыжы Ісуса Хрыста.
У народнай традыцыі Вялікі чацвер называюць «чыстым». У гэты дзень трэба скончыць усю ўборку і хатнія справы. Таксама гэты дзень традыцыйна пачынаўся з купання, лепш за ўсё ў вадзе, прынесенай рана раніцай з калодзежа, ракі ці ручая, якая мела ачысціць і даць здароўе на ўвесь год.
Беларускае Радыё Рацыя