Ужо трэці вялікі оўпэн-эйр “Graj” адбудзецца ў Варшаве 7-га верасня. Імпрэза пройдзе на летняй сцэне Odessa Club. Пра асаблівасці праграмы сёння размаўляем з сувядучым фэсту Аляксеем Сапрыкіным і суарганізатаркай падзеі Інэс Сянкевіч.
Больш пра сам фэст, а таксама музычную праграму Інэс і Аляксей распавядуць у аўтарскай праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”. Перадача выйдзе ў эфір ў суботу, 24-га жніўня, а 15:06 па польскім часе (альбо 16:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя