BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вялікі канцэрт Піта Паўлава у Вільні

10 красавіка ў Alaus Namai адбудзецца канцэрт аднаго з ключавых музыкаў беларускай рок-сцэны Піта Паўлава.

Гітарыст N.R.M., лідар уласных праектаў і адзін з пазнавальных галасоў музычнага пратэсту, ён працягвае актыўна выступаць у Еўропе пасля вымушанай эміграцыі.

Кажа арганізатар імпрэзы Ілля Міронаў:

– Зараз Піт Паўлаў прыязджае, таму што яму вельмі спадабалася ў Вільні і тыя людзі, якія прыйшлі на яго канцэрт. Ён сказаў, што з задавальннем прыедзе ў Вільню з канцэртам 10 красавіка. Піт Паўлаў – гэта вельмі моцныя песні, у тым ліку і гістарычныя, а таксама пра барацьбу са злом.

Падчас канцэрту прагучаць як знаёмыя слухачам песні, так і кампазіцыі з апошняга альбома «Zbroja. Zołata. Kabiety».

Канцэрт Піта Паўлава ў Вільні адбудзецца 10 красавіка ў пабе Alaus Namai (вул. Goštauto, 8). Дзверы адчыняцца а 19:00.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя