BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Водар восені» Аляксандра Памідорава

У Witrynie Domu Wschodniego ў Варшаве 19 лістапада адбыўся канцэрт Аляксандра Памідорава «Водар восені». Музыка выконваў песні на пяці мовах: беларускай, украінскай, габрэйскай, расейскай і крыху на польскай. Дзве гадзіны канцэрта для слухачоў былі чароўным адпачынкам у камернай абстаноўцы.

Кажа музыка Аляксандр Памідораў:

– Я вельмі люблю такія рэчы, бо можна проста пасядзець, паразмаўляць, нават, можа быць, як было ў Нямеччыне, пасварыцца на пэўны мамант, але гэта ўсё меркаванні. І калі мы выказваем меркаванні, на стыку меркаванняў можа быць штосьці і нараджаецца.

Слухачы доўга не адпускалі Аляксандра Памідорава. Ён аказаўся не толькі добрым музыкам і шоўмэнам, але і цікавым  суразмоўцам.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя