BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольга Якубоўская: Хачу падтрымаць беларускіх святароў

Мастачка Вольга Якубоўская выстаўляе на аўкцыён сваю карціну “Валошкі для Беларусі”.

Як распавяла мастачка, твор быў зроблены, каб падтрымаць беларускую царкву, а таксама непасрэдна святароў Георгія Роя і Аляксандра Кухту, якія цяпер знаходзяцца ў Вільні:

– Гэта людзі, якія пацярпелі ад рэжыму, якія зрабілі ўсё, што яны маглі, каб падтрымаць нас, беларусаў у 2020 годзе і пазней, якія таксама былі вымушаны бегчы з сям’ёй. Я лічу, што беларуская царква, гэта як ва Украіне – украінская царква падтрымлівае свой народ. Беларуская таксама падтрымлівае свой народ, і я хацела б, каб і народ змог бы неяк падтрымаць нашую царкву, дапамагчы ім. І я выстаўляю сваю працу, якая з анёлам. Я вельмі люблю маляваць анёлаў, яны ў мяне самі малююцца.

“Вельмі важна адчуваць, што мы ўсе робім добрую справу”, – дадала Вольга Якубоўская.

Аўкцыён стартуе 5 лістапада ў 11:00 па менскім часе ў інстаграм мастачкі: https://www.instagram.com/yakubouskayaolga. Нагадаем, старонка дзеячкі прызнаная экстрымісцкай.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя