BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольга Кучарэнка: Наяўнасць арнаментаў – гэта не толькі даніна модзе

У кожнай краіны ёсць свае нацыяльныя матывы ў вопратцы – яны і дыктуюць трэнды. Пра гэта распавяла беларуская дызайнерка Вольга Кучарэнка.

Але яна дадала, што часам “наяўнасць арнаментаў – гэта не толькі даніна модзе”:

-Я б сказала, што зараз, асабліва на постсавецкай прасторы, і пасля 2020 года ў Беларусі, і зараз паміж Украінай і Расеяй, то мне падаецца, што гэтага стала болей. Людзі імкнуцца падкрэсліваць прыналежнасць да сваёй краіны, да сваёй Радзімы, бо стала важна падзяляць людзей і разумець, адкуль яны прыехалі.


Пры гэтым Вольга Кучарэнка адзначыла, што этна-матывы ў знешнім выглядзе нярэдка выкастоўваюць не толькі эмігранты, але і людзі, якія проста любяць сваю краіну.

Цяпер дзяячка разам са стылісткай Ганнай Прышывалкай вядзе падкаст пра моду, дзе распавядае і пра беларускіх творчых асоб: https://www.youtube.com/@FashionLunch

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя